5 снежня 2025, Пятніца, 9:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь накрыў лістападаўскі снегапад

Беларусь накрыў лістападаўскі снегапад

Ужо заўтра цыклон пакіне нашу краіну.

Як і абяцалі сіноптыкі, у Беларусь прыйшлі снегапады. Белымі краявідамі дзеляцца ў сацсетках жыхары амаль усіх рэгіёнаў, а ўначы, як прагназуецца, ападкі накроюць поўнач краіны, паведамляе «Белсат».

Сіноптыкі раней абвясцілі на нядзелю, 23 лістапада, штормавое папярэджанне з аранжавым узроўнем небяспекі. Моцны снег абяцалі ва многіх раёнах Беларусі, а таксама ў Мінску.

Першымі снегапад сустрэлі жыхары Брэстчыны і Гомельшчыны. У Брэсце, як адрапартавалі мясцовыя ўлады, камунальныя службы перайшлі на круглагадовую працу, на вуліцы вывелі 25 адзінак тэхнікі, тратуары чысцяць каля 200 работнікаў.

У сярэдзіне дня снегапады запаланілі ўсю паўднёвую палову Беларусі, цыклон рухаецца на поўнач краіны. Там моцны снег прагназуецца ва многіх раёнах у ноч на панядзелак.

Ужо заўтра цыклон пакіне Беларусь і амаль не будзе ўплываць на надвор'е. Заўтра, 24 лістапада, амаль паўсюдна яшчэ пройдзе снег і мокры снег, аднак гэта будуць неінтэнсіўныя і кароткачасовыя ападкі.

@d_dragonborn_b Брэст, Маскоўская... Вуліца мае 4 паласы, на дарозе чысты лёд, рух шчыльны, на вуліцы мароз, снег... на дарозе галалёд, а нашым дарожнікам як бы ўсё адно... #брэст #зіма #снег #rec ♬ Let It Snow! Let It Snow! Let It Snow! - Dean Martin

@yulianafitminsk Усяго нейкіх 100 км ад Мінска — і такая зімовая казка😍 #зіма#беларусьснег#мінскснег ♬ арыгінальны гук - КАЙ І ГЕТЭРА

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках