5 снежня 2025, Пятніца, 7:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасля кавіду беларусы сталі часцей хварэць на бранхіяльную астму

4
Пасля кавіду беларусы сталі часцей хварэць на бранхіяльную астму

Медыкі расказалі, чаму.

У многіх пацыентаў, якія падчас пандэміі каранавіруса перанеслі цяжкую пнеўманію, засталіся змены ў лёгачнай тканіне. Пра гэта БелТА распавёў лекар-пульманолаг Сяргей Фёдараў.

Уплыў такога «адбітку кавіду» на якасць жыцця залежыць ад аб’ёму лёгачных зменаў.

— Калі іх шмат — так, развіваецца дыхальная недастатковасць, якая можа праяўляцца пры фізічнай нагрузцы, — распавёў Сяргей Фёдараў.

Сярод найбольш распаўсюджаных цяпер хвароб лёгкіх у Беларусі лекар-пульманолаг назваў пнеўманію, хранічную абструктыўную хваробу лёгкіх і бранхіяльную астму.

Сяргей Фёдараў адзначыў, што як толькі кавід скончыўся, пацыентаў з бранхіяльнай астмай стала больш. З чым менавіта звязана павелічэнне такіх пацыентаў, пакуль сказаць складана.

Нагадаем, «Кіберпартызанам» удалося здабыць базы даных па ўсіх памерлых грамадзянах Беларусі. Як высветлілася, COVID-19 забраў 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як заяўлялі ўлады. Найцяжэйшымі ў 2021 годзе былі кастрычнік і лістапад. Тады штомесяц памірала на 10—12 тысяч людзей больш, чым звычайна.

Адзначым, менавіта 1 лістапада 2021 года Беларускае аб’яднанне рабочых абвясціла забастоўку, заклікала людзей заставацца дома, што дапамагло многім беларусам захаваць свае жыцці.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках