5 снежня 2025, Пятніца, 7:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінскае «Дынама» разграміла маскоўскі «Спартак» з феерычным лікам — 6:0

9
Мінскае «Дынама» разграміла маскоўскі «Спартак» з феерычным лікам — 6:0

Сталічны клуб прэтэндуе на лідарства ў заходняй канферэнцыі.

Мінскае «Дынама» зноў перамагае на «Мінск-Арэне» — ужо чацвёрты раз запар — і зноў буйна. На гэты раз абыграны маскоўскі «Спартак», лік — 6:0. Мінчукі двойчы закінулі ў другім перыядзе і чатыры разы — у трэцім.

Дублем у матчы адзначыліся Алекс Лімож і Данііл Сотышвілі, таксама шайбы закідалі Сяргей Кузняцоў і Вадзім Шыпачоў.

Цяпер падапечныя Дзмітрыя Квартальнова прэтэндуюць на лідарства ў заходняй канферэнцыі: у іх 41 бал, столькі ж у «Лакаматыва» і «Тарпеда», але ў Мінска матч у запасе. Да таго ж у «Дынама» найлепшая ва ўсёй лізе розніца закінутых і прапушчаных шайбаў — +46 (106 галоў, 60 прапушчаных шайбаў — і гэта таксама найлепшы паказчык у КХЛ).

Гэта была апошняя гульня гэтай хатняй серыі, цяпер «Дынама» чакае доўгая выязная серыя: матчы з «Тарпеда» (28 лістапада), «Адміралам» (30 лістапада), «Амуром» (2 снежня), «Лакаматывам» (16 снежня) і «Аўтамабілістам» (18 снежня).

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках