Спявак Аляксей Хлястоў стаў таксістам
4- 22.11.2025, 21:32
- 21,144
Яго песні забаронена выконваць у Беларусі.
Беларускі спявак Аляксей Хлястоў працуе таксістам. Пра гэта ён паведаміў у сваім Instagram.
«Сябры, ні для каго ўжо не сакрэт, што я ваджу таксі, і вось такія цудоўныя пасажыры са мной катаюцца», — паведаміў музыкант у сторыс Instagram.
Хлястоў шмат гадоў выступаў на мерапрыемствах, арганізаваных дзяржаўнымі органамі, на гарадскіх і рэспубліканскіх святах. Тым не менш у лютым 2023-га ён трапіў у спіс з 87 калектываў і артыстаў, чые песні забаронена выконваць у Беларусі.