5 снежня 2025, Пятніца, 8:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Белгарадзе расійскі вайсковец падарваў гранату ў кватэры

12
У Белгарадзе расійскі вайсковец падарваў гранату ў кватэры

Якраз падчас застолля.

У Белгарадзе вайсковец падарваў гранату падчас застолля ў здымнай кватэры. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Асцярожна, навіны».

Паводле інфармацыі тэлеграм-канала, у здымную кватэру на праспекце Славы засяліўся 24-гадовы Максім, вайсковец з Калугі, разам з запрошанай дзяўчынай. Яны распівалі алкаголь, у нейкі момант вайсковец падарваў гранату.

«Ён моцна пацярпеў, яго спадарожніца таксама атрымала раненні. Пры гэтым ратавальнікі знайшлі ў кватэры квадракоптар вайскоўца», — гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што шкода склала 1,5 млн рублёў. У здымнай кватэры ўзнік пажар, акрамя таго, ва ўсім доме пашкоджаныя сістэмы ацяплення і газазабеспячэння, выбітыя вокны, удар прыпаў па нясучай сцяне. Кватэра знаходзіцца на першым паверсе, таму пашкоджаныя таксама прыпаркаваныя аўтамабілі.

Маці вайскоўца і яго камандаванне адмовіліся кампенсаваць шкоду. Жыхары дома абураныя, што баец змог пакінуць частку з баявой гранатай, і спадзяюцца кампенсаваць страты праз страхавую кампанію.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках