Аэрапорт Бостана выставіў на таргі забытыя на паркоўцы аўтамабілі
2- 21.11.2025, 20:46
- 7,086
На аўкцыён выставілі 71 аўтамабіль.
Аэрапорт Логан у Бостане выставіў на аўкцыён 71 аўтамабіль. Гэтыя аўтамабілі аказаліся кінутымі на паркоўках авіяцыйнага хаба.
Аўтамабілі прадаюць у стане «як ёсць». Аўтамабілі кінулі. Уладальнікі не аб’явіліся, дакументаў на аўто няма. Як і ключоў. Акумулятары разраджаныя.
Таму ёсць шанец «урваць» аўто са значнай зніжкай.
У спісе «згубленых» — самыя розныя аўтамабілі: Ford, Toyota, Nissan, Volkswagen, Chevrolet, Honda, Hyundai, Jeep, Cadillac, Mercedes-Benz. Адзін з самых цікавых і «ўзроставых» лотаў — Jaguar XJ выпуску 1993 года. А самы «малады» лот — Kia Telluride выпуску 2020 года.
У Бостане за пакіданне транспартнага сродку пагражае штраф $250 за першае парушэнне і $500 за паўторнае. Таксама ўладальніка могуць пазбавіць правоў на тры месяцы або забараніць рэгістраваць іншы транспартны сродак на працягу года.