У Беларусі вырасце базавая велічыня
5- 21.11.2025, 11:25
- 4,912
З 1 студзеня 2026 года.
Базавая велічыня павялічыцца да 45 рублёў у Беларусі з 1 студзеня 2026 года. Пра гэта паведамілі ў афіцыйным тэлеграм-канале ўрада Беларусі.
«З 1 студзеня 2026 года памер базавай велічыні складзе 45 рублёў», — сказана ў паведамленні.
Адпаведная пастанова была падпісана прэм’ер-міністрам Беларусі Аляксандрам Турчыным. У прэс-службе нагадалі, што ў 2025 годзе базавая велічыня складае 42 рублі. І патлумачылі, што яе змяненне паўплывае на рост сацыяльных выплат. Ідзе гаворка пра матэрыяльную дапамогу, дапамогі, стыпендыі і іншыя выплаты. Разам з тым павелічэнне памеру базавай велічыні паўплывае і на паступленні ў бюджэт: штрафы, дзяржпошліны і гэтак далей.