5 снежня 2025, Пятніца, 9:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія святары РПЦ просяць чыноўнікаў знізіць плату за ацяпленне храмаў

23
Беларускія святары РПЦ просяць чыноўнікаў знізіць плату за ацяпленне храмаў

Непад’ёмныя тарыфы б’юць нават па цэрквах.

Знізіць плату за ацяпленне храмаў — з такой просьбай прыйшлі святары Жлобінскага раёна на прыём да старшыні абласнога Савета дэпутатаў, члена Савета Рэспублікі Кацярыны Зянкевіч.

Яны папрасілі на абласным узроўні разгледзець пытанне аб зніжэнні тарыфу на цяплозабеспячэнне помнікаў архітэктуры — храмаў Пірэвіцкага Усіх Святых і Стрэшынскага Свята-Пакроўскага, як паведаміла выданне «Флагшток». Старшыня аблсавета нічога канкрэтнага святарам не адказала, заявіўшы, што «гэтае пытанне патрабуе дадатковага разгляду сумесна з адпаведнымі службамі на ўзроўні вобласці». Аднак яна паабяцала «ўзяць яго пад асабісты кантроль».

Храмы ў Пірэвічах і Стрэшыне даволі вялікія, а вернікаў там, відаць, няшмат, таму ахвяраванняў на аплату ацяплення не стае.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках