Сіноптыкі папярэдзілі беларусаў пра галалёдзіцу і мокры снег
1- 20.11.2025, 18:21
- 2,698
Уначы ападкі па ўсёй краіне, раніцай — туман.
У Беларусі 21 лістапада будзе пераважаць воблачнае надвор'е, удзень пераважна ў паўднёва-ўсходняй палове магчымыя ападкі (дождж, мокры снег). Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Уначы на большай частцы тэрыторыі чакаюцца ападкі (снег, мокры снег, дождж). Уначы і раніцай месцамі магчымы туман і галалёд. На асобных ўчастках дарог - галалёдзіца. Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў 3-8 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 да плюс 4 градусаў. Удзень будзе ад нуля да плюс 6 градусаў.