5 снежня 2025, Пятніца, 10:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Упершыню ў гісторыі пяць беларускіх хакеістаў згулялі ў НХЛ за адзін гульнявы дзень

Упершыню ў гісторыі пяць беларускіх хакеістаў згулялі ў НХЛ за адзін гульнявы дзень

Як правялі матчы нашы суайчыннікі.

У ноч з суботы на нядзелю, з 1 на 2 лістапада, адбылася гістарычная для беларускага хакея падзея. Адразу пяць нашых суайчыннікаў выйшлі на лёд цягам аднаго гульнявога дня ў чэмпіянаце НХЛ. Праўда, усе іх клубы прайгралі.

Першы матч у сезоне правёў Аляксей Каласоў, які выйшаў на замену ў матчы «Філадэльфіі» з «Таронта» (2:5) і не прапусціў ніводнай шайбы. «Калгары» Ягора Шаранговіча саступіў «Нэшвілу» (2:4), а наш нападнік выніковымі баламі не адзначыўся.

Аляксей Пратас закінуў пятую шайбу ў сезоне, аднак яго «Вашынгтон» пацярпеў чацвёртую паразу запар, саступіўшы ў серыі булітаў «Бафала» (3:4). Арцём Леўшуноў у трэцім паядынку запар адзначыўся выніковай перадачай, але і яго «Чыкага» прайграў — 2:3 у овэртайме «Эдмантану». А «Каларада» з Ільём Салавёвым на пляцоўцы саступіў у овэртайме «Сан-Хасэ» з тым самым лікам — 2:3.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках