Толькі 38% беларусаў давяраюць вакцынам
16- 2.11.2025, 13:53
- 2,110
Жанчыны давяраюць ім менш, чым мужчыны.
Сярэдні паказчык даверу да вакцын у Беларусі складае 38%. Такія даныя апублікавалі бельгійскія даследнікі ў апошнім нумары часопіса Vaccine. Іх заўважыў канал «De facto. Беларуская навука».
Гэта вынік аналізу апытання, якое летам 2023 года было праведзена ў шасці краінах па-за межамі ЕС: Паўночнай Македоніі, Босніі і Герцагавіне, Беларусі, Арменіі, Грузіі і Казахстане.
Давер да вакцын у гэтых краінах склаў 43,7%, што ніжэй за сярэдні паказчык па ЕС — 49,97%. У антылідарах апынуўся Казахстан — 35,5%.
У Беларусі рэспандэнты ва ўзросце 65+ былі больш упэўненыя ў вакцынах у цэлым, чым тыя ва ўзросце 35–44 гадоў. Жанчыны ў нашай краіне менш упэўненыя ў вакцынах, чым мужчыны, калі гаворка ідзе пра вакцыну супраць грыпу і вакцыну супраць COVID-19.
