Арына Сабаленка атрымала трафей першай ракеткі свету
2- 2.11.2025, 10:05
- 2,832
Фота: Getty Images
Другі год запар.
27-гадовая беларуская тэнісістка Арына Сабаленка атрымала прыз першай ракеткі свету па выніках 2025 года. Трафей спартсменцы ўручылі перад стартам Фінальнага турніру WTA ў Эр-Рыядзе, паведамляе betnews.by.
У 2024 годзе Сабаленка таксама была ўдастоена гэтага прыза. У гэтым сезоне ўраджэнка Мінска дайшла да 8 фіналаў і перамагла на 4 турнірах.
— Гэта вельмі шмат значыць для мяне. Мы шмат і ўпарта працавалі ў гэтым годзе, і гэтая праца прыносіць плён. Кожны фінал і кожны матч былі неверагоднымі. Я вельмі ганаруся гэтым сезонам і спадзяюся, што змагу завяршыць яго на добрай ноце тут, у Эр-Рыядзе, — цытуе Сабаленку прэс-служба WTA.
2 лістапада Сабаленка правядзе першы матч на Фінальным турніры. Яе саперніцай стане італьянка Жасмін Паоліні. Матч арыенціровачна пачнецца а 17:00.
Прызавы фонд турніру складае $15 500 000.