Беларусаў на прадпрыемстве «Санта Брэмар» заменяць пакістанцы?
19- 18.11.2025, 11:52
- 5,708
У Пакістане знайшлі ахвотных працаваць на перапрацоўцы рыбы ў Беларусі.
Кампанія American International, што знаходзіцца ў Пакістане, скараціла колькасць прапаноў працы на перапрацоўцы рыбы і морапрадуктаў у Брэсце з 200 да 50 вакансій, заўважыла выданне «Позірк». Імаверна, гаворка пра прадпрыемства «Санта Брэмар».
Пры гэтым 12 з гэтых 50 вакансій ужо запоўненыя, як сведчыць інфармацыя Бюро па эміграцыі і працаўладкаванні за мяжой урада Пакістана. Прапануюць працаваць за 500 долараў.
Пакуль не ўдаецца знайсці ахвотных працаваць у будаўніцтве ў Беларусі сярод грамадзян Пакістана. Прапануецца праца па 16 будаўнічых спецыяльнасцях: па адзінаццаці з іх заробак складае 600 долараў, па пяці — 1800 беларускіх рублёў. Па кожнай спецыяльнасці прапануюць ад 5 да 15 вакансій.
У красавіку 2025-га Лукашэнка заявіў, што дамовіўся з прэм'ер-міністрам Пакістана пра прыезд у нашу краіну 100–150 тысяч працоўных мігрантаў з Пакістана. Гэтая інфармацыя выклікала неадназначную рэакцыю ў грамадстве, у сацсетках многія выказвалі абурэнне.