«Сяброўку» Лукашэнкі заочна прысудзілі да смяротнай кары
4- 17.11.2025, 14:26
- 18,624
За разгон пратэстаў.
Суд у Бангладэш прызнаў былую прэм’ер-міністарку краіны Шэйх Хасіну вінаватай у злачынствах супраць чалавечнасці падчас жорсткага разгону акцый пратэсту ў 2024 годзе. Экс-кіраўніца ўрада прысуджаная да смяротнай кары, але каля года таму яна збегла ў Індыю і знаходзіцца па-за дасяжнасцю для сілавых органаў Бангладэш, паведамляе BBC.
Разам з 78-гадовай Хасінай вінаватымі былі прызнаныя яшчэ два чыноўнікі яе ўрада: былы міністр унутраных спраў Асадузаман Хан Камал і экс-кіраўнік паліцыі Чаўдхуры Абдулла аль-Мамун.
У зале суда прысутнічаў толькі апошні: ён прызнаў сябе вінаватым і падчас працэсу даваў паказанні як сведка абвінавачання.
Як пісала ў жніўні 2024 года індыйскае выданне Free Press Journal (FPJ), пасля ад’езду з Бангладэш Шэйх Хасіна разглядала Беларусь як адну з краін, дзе магла б папрасіць палітычнага прытулку.
Лукашэнка двойчы віншаваў яе з навагоднімі святамі ў 2022 і 2023 гадах.