7 снежня 2025, Нядзеля, 6:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расійскі дрон атакаваў турэцкае судна на мяжы Румыніі і Украіны

7
Расійскі дрон атакаваў турэцкае судна на мяжы Румыніі і Украіны

Эвакуіраваны бліжэйшы населены пункт.

Румынскі населены пункт Плауру быў эвакуіраваны ў панядзелак раніцай пасля таго, як гандлёвае судна пад турэцкім сцягам, якое ішло з украінскага берага і было нагружана прыкладна чатырма тысячамі тон звадкаванага газу, было атакавана расійскім дронам, паведамляе IPN.

Галоўнае ўпраўленне па марскіх справах урада Турцыі паведаміла, што судна з 16 турэцкімі членамі экіпажа на борце было атакавана ў украінскім порце Ізмаіл і загарэлася. Турэцкія ўлады заявілі, што экіпаж паспяхова эвакуіраваўся, ахвяр і пацярпелых няма. Пажарныя прыбылі на месца здарэння і патушылі пажар на борце.

Мэр камуны Чаталкіёй, у якую ўваходзіць вёска Плауру, разам з прэфектам павета Тулча наведалі гэты раён. Улады прынялі рашэнне аб эвакуацыі насельніцтва, пра што таксама прасіла ўкраінскі бок, улічваючы, што груз звадкаванага газу можа прывесці да выбуху з разбуральнымі наступствамі на абодвух берагах Дуная.

Мясцовыя СМІ паведамляюць, што 15 чалавек ужо эвакуіраваны ў населены пункт Чаталкіёй. Румынская інспекцыя па надзвычайных сітуацыях заяўляе, што місія ўсё яшчэ працягваецца.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках