Netflix выстаўіў ультыматум Меган Маркл
6- 16.11.2025, 15:06
- 8,118
Жонка прынца Гарры ўжо рыхтуе «план Б».
Кіраўніцтва Netflix звярнулася да Меган Маркл з выразным патрабаваннем — палепшыць уласны публічны імідж пасля хвалі негатыву, якая апошнім часам суправаджае кожны яе праект. У кампаніі адзначаюць: наступны год стане для жонкі прынца Гарры вызначальным, бо ад яе рэпутацыі будзе залежаць і будучыня кантракта, і паказчыкі новага лайфстайл-брэнда As Ever.
Як піша Express, паводле звестак крыніц у Галівудзе, Меган Маркл ужо пагадзілася на шэраг з’яў у новых фільмах і тэлешоў менавіта як запрошаная зорка. Мэта — павялічыць пазнавальнасць брэнда і вярнуць давер аўдыторыі.

Адну з такіх эпізадычных роляў герцагіня нядаўна выканала ў рамантычнай камедыі «Блізкія асабістыя сябры» (Close Personal Friends) ад Netflix і MGM, дзе здымаюцца Лілі Колінз і Бры Ларсан.
У WME, агенцтве, што курыруе яе кар’еру, пацвярджаюць: гэта толькі пачатак маштабнай кампаніі. Меган разглядае дзясяткі прапаноў — ад удзелу ў ток-шоу да з’яў у «сяброўскіх» праектах, якія дапамогуць прасоўваць As Ever. Агенцтва ўжо адхіліла частку роляў, намякаючы, што герцагіня імкнецца пазіцыянаваць сябе як уплывовую інфлюэнсерку і прадпрымальніцу, а не як актрысу, што вяртаецца ў прафесію.

Паралельна Netflix актыўна развівае афлайн-накірунак — сетку забаўляльных цэнтраў Netflix House, дзе плануюць прадставіць і кулінарнае шоу Маркл. Паводле ўмоваў пагаднення яна і прынц Гарры павінны асабіста ўдзельнічаць у прамакампаніях.
Нягледзячы на супярэчлівыя рэйтынгі папярэдніх праектаў, са-генеральны дырэктар Netflix Тэд Сарандос публічна падтрымаў герцагіню, заявіўшы, што яе ўплыў «дагэтуль недаацэньваюць».

Аднак на фоне гэтых працэсаў у медыя ходзяць чуткі пра іншы стратэгічны крок Меган Маркл — магчымы пераход у Amazon пасля серыі няўдач і крытыкі. Галівудскія інсайдары сцвярджаюць, што герцагіня «прафесійна бегае» за Джэфам Безосам, бо менавіта яго кампанія гатова фінансаваць новыя праекты без асаблівых абмежаванняў. Той факт, што Меган знялася ў фільме Amazon MGM Studios, толькі ўзмацніў гэтыя размовы.

У Disney таксама пацвярджаюць, што ў колах індустрыі актыўна абмяркоўваюць збліжэнне Маркл і Безоса. На іх думку, герцагіня шукае альтэрнатыўныя крыніцы фінансавання і ўплывовых партнёраў, бо канкурэнцыя паміж платформамі абвастраецца, а яе рэпутацыйныя рызыкі растуць.

У WME каментуюць гэта больш стрымана: кажуць, што герцагіня «дакладна кантралюе ўласную кар’еру» і свядома выбудоўвае стратэгію адразу з двума медыягігантамі — Netflix і Amazon. У студыі адзначаюць: недаацэньваць яе — памылка, бо Маркл «дакладна ведае, куды рухаецца».