5 снежня 2025, Пятніца, 8:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Веткаўскім раёне аўтамабіль разарвала на часткі ад сутыкнення з дрэвам

14
У Веткаўскім раёне аўтамабіль разарвала на часткі ад сутыкнення з дрэвам

За стырном Opel быў 18-гадовы вадзіцель без правоў.

Уначы 16 лістапада каля 02:30 ў аграгарадку Неглюбка Веткаўскага раёна здарылася ДТЗ. За стырном Opel быў 18-гадовы вадзіцель без правоў. Паводле папярэдняй інфармацыі МУС, ён не справіўся з кіраваннем.

Аўтамабіль выехаў на абочыну і ўрэзаўся ў дрэва. Ад сутыкнення яго разарвала на часткі.

У выніку ДТЗ вадзіцель і яго 18-гадовы пасажыр загінулі. Яны абодва не былі прыстагнутыя рамянямі бяспекі. Таксама вядома, што напярэдадні маладыя людзі ўжывалі алкаголь.

На месцы аварыі працуюць супрацоўнікі ДАІ і следча-аператыўная група.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках