5 снежня 2025, Пятніца, 10:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кім Кардаш'ян атрымала запрашэнне на экскурсію ў NASA

12
Кім Кардаш'ян атрымала запрашэнне на экскурсію ў NASA

Зорка не верыць, што людзі былі на Месяцы.

Тэлезорка Кім Кардаш'ян зноў апынулася ў цэнтры ўвагі пасля таго, як у адным з эпізодаў шоу The Kardashians заявіла, што сумняваецца ў сапраўднасці высадкі NASA на Месяц у 1969 годзе. Прычынай стала яе інтэрпрэтацыя інтэрв'ю астранаўта База Алдрына: Кардаш'ян, відаць, вырашыла, што ён адмаўляе ўвесь палёт, піша NewScientist (пераклад — сайт Charter97.org).

Нягледзячы на абсурднасць сцвярджанняў, NASA адрэагавала нечакана. Выконваючы абавязкі адміністратара Шон Дафі запрасіў Кардаш'ян на запуск месяцовай місіі Artemis на касмадроме Кэнэдзі.

Гэта выклікала хвалю абмеркаванняў: калі за распаўсюд канспіралагічных тэорый даюць экскурсію на аб'екты NASA, то, як жартуюць аглядальнікі, «дзверы агенцтва неўзабаве могуць пачаць ламіцца ад ахвотных».

Журналісты прыводзяць прыклады не менш абсурдных «тэорый»: нібыта NASA «адсунула» Плутон далей ад Зямлі, каб абгрунтаваць яго выключэнне са спісу планет, або што сюжэт фільма «Марсіянін» заснаваны на сакрэтнай місіі, якая скончылася гібеллю астранаўта.

Таксама ўвагу прыцягнуў незвычайны штогадовы Journal of Imaginary Research, які публікуе гумарыстычныя «навуковыя артыкулы» — кароткія гісторыі, стылізаваныя пад акадэмічныя працы.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках