«Рукамыйнік, лясны душ?»
4- 13.11.2025, 21:19
- 6,890
Мінчанка ў лесе знайшла дзіўную канструкцыю з палак і бутэлькі.
Жыхарка Мінска падчас прагулкі ў лесе знайшла незвычайную канструкцыю з палак і пластыкавай бутэлькі. Яна сфатаграфавала знаходку і папрасіла падпісчыкаў у сацсетках разгадаць яе прызначэнне, паведамляе партал «Прысталіца».
Карыстальнікі прапанавалі дзясяткі версій: ад рукамыйніка і ляснога душа да апарата для вырабу самагону. Некаторыя жартавалі, што гэта кармушка для лясных духаў.
Спецыялісты Бараўлянскага спецлясгаса растлумачылі, што дзіўная пабудова — гэта феромонная пастка для насякомых-шкоднікаў. Унутр канструкцыі змяшчаюць дыспенсер з сінтэтычным феромонам, які прываблівае самцоў карыедаў або шаўкапрадаў.

Насякомыя залятаюць унутр праз варонку з абрэзанай бутэлькі, але не могуць знайсці выхад назад і гінуць. Такім чынам леснікі адсочваюць колькасць шкоднікаў і парушаюць іх цыкл размнажэння.
Аказалася, што незвычайная канструкцыя — гэта не арт-аб’ект (так меркавалі некаторыя), а важны інструмент для аховы лесу.
