Пошукі 14-гадовага Максіма Зяньковіча скончыліся
66- 13.11.2025, 15:58
- 66,088
Падлетка знайшлі мёртвым.
Раней сёння быў знойдзены ровар хлопчыка, а таксама след яго бота.
Максім знік у суботу, 8 лістапада, у вёсцы Карбоўскае, куды прыехаў з бацькамі на падоўжаныя выхадныя. Мама і дзядуля ў суботу паехалі на пошту, а калі вярнуліся, то ўбачылі, што хлопчык знік разам з роварам, выехаўшы з вёскі.
Сітуацыю з пошукамі ўскладняла тое, што ў дзіцяці аўтызм, ён цяжка ішоў на кантакт і мог не рэагаваць на крыкі выратавальнікаў і валанцёраў.
У пошуках бралі ўдзел некалькі сотняў чалавек.
Міліцыя разглядала некалькі версій: падлетак мог стаць ахвярай выкрадання, мог трапіць у дарожна-транспартнае здарэнне, мог заблукаць і не можа паведаміць пра сябе.