Сціплы клуб са Слоніма выбіў «Нёман» з Кубка краіны
1- 12.11.2025, 17:59
- 3,688
Сенсацыя ў беларускім футболе.
Ніхто гэтага не чакаў. Гродзенскі «Нёман» быў фаварытам матча 1/8 Кубка краіны: камандзе Ігара Кавалевіча супрацьстаяў яўны аўтсайдар Д2 — ФК «Слонім». Але ўсё склалася зусім інакш, піша Onlíner.
Матч на глейкім ад дажджоў полі атрымаўся драматычным. Суддзя Вольга Блоцкая ў асноўны і дадатковы час не залічыла адразу тры галы: два ў вароты «Слоніма», адзін — у вароты «Нёмана». У выніку ў другім экстратайме «Нёман» атрымаў права на пенальці, аднак Павел Савіцкі яго рэалізаваць не здолеў. Справа дайшла да серыі пенальці, дзе слонімчане рэалізавалі ўсе пяць удараў, а госці адну спробу не рэалізавалі — 5:4.
Што цікава, «Нёман» з’яўляецца дзеючым уладальнікам Кубка Беларусі.
У 1/8 «Слонім» згуляе супраць «МЛ» — лідара Вышэйшай лігі. Матч адбудзецца 4 снежня.