У Пінску баксёр адным ударам адправіў студэнта ў рэанімацыю
17- 12.11.2025, 15:27
- 11,888
Сутычка адбылася каля бара.
У Пінску вечарам адбылася бойка каля мясцовага бара, якая скончылася цяжкімі наступствамі: 19-гадовы студэнт апынуўся ў рэанімацыі пасля ўдару, нанесенага прафесійным баксёрам, паведамілі ў УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Паводле звестак міліцыі, паведамленне пра здарэнне паступіла ў аператыўна-дзяжурную службу ад відавочцаў. Яны паведамілі, што каля бара адбылася бойка, а адзін з удзельнікаў упаў пасля ўдару і не можа падняцца.
Міліцыянеры, якія прыбылі на месца, устанавілі, што да інцыдэнту мае дачыненне 26-гадовы жыхар Пінска, часова непрацуючы і раней несудзімы. Мужчына знаходзіўся ў кампаніі сяброў, дзе паміж ім і незнаёмым маладым чалавекам узнік канфлікт.
Словесная перапалка працягнулася ўжо на ганку завядзення. У пэўны момант мужчына, які мае досвед у прафесійным боксе, нанёс апаненту моцны ўдар у галаву. Пацярпелы зваліўся на спіну, ударыўся галавой аб тратуарную плітку і страціў прытомнасць. Студэнта з цяжкімі траўмамі галавы шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне.
Затрыманы, паводле даных міліцыі, не здолеў растлумачыць матыў свайго ўчынку, спаслаўшыся на алкагольнае ап'яненне.
Следчыя ўзбудзілі крымінальную справу па факце прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў.