Частку Кіпра скалануў землятрус
1- 12.11.2025, 14:40
- 2,536
Падземныя штуршкі адчуваліся ў Ліване.
У сераду, 12 лістапада, землятрус магнітудай 5,2 бала скалануў частку Кіпра.
Пра гэта піша Reuters.
Даныя Еўрапейска-Сярэдземнаморскага сейсмалагічнага цэнтра сведчаць, што землятрус быў зафіксаваны каля 11:32 па мясцовым часе.
Пакуль пра страты не паведамляецца.
Таксама, паводле дадзеных цэнтра, землятрус адчуваўся ў Ліване.