Беларускі футбаліст забіў тры галы ў матчы чэмпіянату Малдовы
- 12.11.2025, 13:39
Дзяніс Казлоўскі стаў лепшым футбалістам тура.
Нападнік кішынёўскага «Зімбру» Дзяніс Казлоўскі прызнаны лепшым футбалістам 19-га тура чэмпіянату Малдовы. Партал Sofascore паставіў беларусу адзнаку 9,8. У матчы супраць «Бэлцы» 32-гадовы беларус аформіў хэт-трык.
Падобнага прызнання наш суайчыннік удастоіўся і тыднем раней. Тады яму ўдалося забіць два галы ў вароты «Спартанія». З 14 галамі Казлоўскі ўзначальвае бамбардзірскую гонку чэмпіянату.