Што адбываецца на запраўках пасля «вялікай узбучкі»?
3- 12.11.2025, 9:56
- 9,598
Фотафакт.
Некалькі тыдняў таму Лукашэнка заявіў, што яму даклалі: людзі скардзяцца на чэргі на запраўках. Прычыну гэтага ён адразу не зразумеў. Спачатку падумаў, што ў краіне ўзнікла праблема з забеспячэннем палівам, але потым абвінаваціў у створанай сітуацыі каваманаў.
У найкарацейшыя тэрміны Лукашэнка даручыў міністру МУС навесці на запраўках «жалезны парадак». Неўзабаве пасля патрабавання кіраўніка ў МУС паведамілі пра стварэнне рэйдавых груп, якія па ўсёй краіне пачалі кантраляваць сітуацыю на запраўках і іншых аб'ектах прыдарожнага сэрвісу.
Таксама шэраг захадаў прадпрынялі калектывы АЗС.
«Салідарнасць» наведала «Беларуснафту» і невялікую «А-100» у Мінску. І вось што выявіла.
На запраўках «Беларуснафта» на калонках побач з заправачнымі пісталетамі з'явіліся плакаты: «Паважаныя кліенты! Перад наведваннем кафэ і пакупкамі ў краме вызваліце калонку для іншых вадзіцеляў». На запраўках «А-100», «Лукойл», «Юнайтэд кампані» такіх плакатаў не заўважана.

Цікава, што многія аўтааматары не сутыкаліся з чэргамі на мінскіх запраўках. Пры гэтым кажуць, што на трасах, асабліва недалёка ад турыстычных месцаў, чэргі на запраўках — звычайная справа.


