5 снежня 2025, Пятніца, 9:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сабаленка стала другою ў гісторыі сусветнага жаночага тэніса па суме прызавых

7
Сабаленка стала другою ў гісторыі сусветнага жаночага тэніса па суме прызавых

Больш зарабіла толькі Серэна Уільямс.

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка паднялася на другое месца ў гісторыі жаночага тэніса па суме прызавых за кар’еру, апярэдзіла Ігу Свёнтэк і Вінус Уільямс.

Згодна з абноўленымі данымі рэйтынгу WTA станам на 10 лістапада, на рахунку першай ракеткі свету 45 175 621 долараў. Больш зарабіла толькі Серэна Уільямс – яе рэкорд складае 94 816 730 долараў.

Тройку лідараў замыкае полька Іга Свёнтэк (43,64 млн), следам ідуць Вінус Уільямс (42,86 млн), Сімона Халеп (40,23 млн), Вікторыя Азаранка (38,89 млн) і Марыя Шарапава (38,77 млн).

У 2025 годзе Сабаленка выйграла US Open, турніры катэгорыі WTA 1000 у Маямі і Мадрыдзе, а таксама «пяцісотнік» у Брысбене. Па выніках сезона яна ўстанавіла рэкорд па суме прызавых за адзін каляндарны год – 15 008 519 долараў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках