5 снежня 2025, Пятніца, 10:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Z-прапагандысты заявілі пра крах расійскай эканомікі

12
Z-прапагандысты заявілі пра крах расійскай эканомікі

Ніякага росту няма, грошай не хапае, прадпрыемствы выжываюць як могуць.

У Расіі трашчыць па швах тое, што яшчэ нядаўна называлі «эканамічным цудам Пуціна». Нават крэмлёўскія прапагандысты і Z-ідэолагі цяпер прызнаюць: ніякага росту няма, грошай не хапае, прадпрыемствы выжываюць як могуць, але афіцыйная прапаганда на ТБ замоўчвае і хавае ад расіян рэальны маштаб катастрофы, піша «Дыялог».

Генеральны дырэктар НПЦ «Ушкуйнік» Аляксей Чадаеў, выступаючы ў эфіры Z-прапагандыста Вячаслава Манучарава, фактычна пацвердзіў маштабны правал усёй пуцінскай мадэлі эканомікі.

«Рэальны сектар, за выключэннем тых, хто працуе на абарону, — усё сумна. Грошы дарагія, амартызацыя расце, выдаткі растуць, крэдытных грошай узяць няма дзе. У ўсіх дэфіцыт абаротных сродкаў, касавыя разрывы. Зноў пачынаецца бартар: чобаты на пірагі, як у 90-я», — прызнаў Чадаеў.

Касавыя разрывы — гэта сітуацыя, калі ў прадпрыемства на паперы ёсць прыбытак, але рэальных грошай няма нават на заробкі і падаткі. Кліенты плацяць з затрымкай, а выдаткі трэба пакрываць адразу. У выніку бізнес апынаецца на мяжы спынення — быццам бы ўсё працуе, але плаціць няма чым.

ВПК «пажырае» краіну

Чацвёрты год вайны паказаў, што ўліванні ў ваенны сектар не ратуюць эканоміку, а наадварот, разбураюць яе. Грошай у краіне не хапае нават на базавыя патрэбы, а абаронка з'ядае ўсё: ад рэсурсаў да кадраў. Так званая «мабілізацыя эканомікі», пра якую так любяць гаварыць у Крамлі, прывяла да супрацьлеглага выніку: прыватны бізнес задушаны падаткамі, крэдыты недаступныя, прамысловасць не абнаўляецца.

Эканамісты адзначаюць, што ваенныя заказы ствараюць ілюзію занятасці, але не фарміруюць дададзеную вартасць. У выніку, калі вытворчасць танкаў і снарадаў становіцца галоўнай галінай краіны, ніякага росту быць не можа.

Вяртанне ў 90-я

Расія зноў вяртаецца да натуральнага абмену і бартару — прадпрыемствы абменьваюцца таварамі і паслугамі замест грошай. Такая сістэма ўжо была на пачатку 1990-х, калі эканоміка фактычна абрынулася. На фоне гэтай дэградацыі Пуцін працягвае рапартаваць пра «рэкордны рост ВУП», але нават лаяльныя эксперты вымушаныя прызнаваць: за вітрынай — заняпад, даўгі і збядненне.

Пакуль Крэмль траціць апошнія рэсурсы на вайну, расіяне зноў вучацца жыць па прынцыпе «чобаты на пірагі».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках