5 снежня 2025, Пятніца, 11:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэмпіянат свету па футболе можа ўпершыню прайсці ў няцотны год

2
Чэмпіянат свету па футболе можа ўпершыню прайсці ў няцотны год

Праз перанос турніру з лета на іншы час года.

Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі футболу (ФІФА) Джанні Інфанціна заявіў, што вядзецца абмеркаванне пераносу чэмпіянатаў свету з лета на іншы час. Яго словы цытуе The Guardian.

«Гаворка не толькі пра адзін чэмпіянат свету, гэта разважанні ўвогуле. Нават у некаторых еўрапейскіх краінах у ліпені гуляць вельмі горача. Найлепшы месяц для футбола — чэрвень — у Еўропе выкарыстоўваецца нячаста», — сказаў Інфанціна.

Ён назваў кастрычнік і сакавік «месяцамі, калі можна гуляць дзе заўгодна», і заклікаў быць «адкрытымі» да абмеркавання календара.

Права на ЧС-2034 раней атрымала Саудаўская Аравія, і турнір напэўна пройдзе ў зімовы час. У 2022 годзе сусветнае першынство ў Катары адбылося ў лістападзе—снежні, але ў 2034-м у гэтыя месяцы пройдзе Рамадан, таму турнір могуць перанесці на студзень 2035-га, піша The Athletic.

У 2026-м чэмпіянат свету прымуць ЗША, Мексіка і Канада.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках