Сабаленка перамагла расіянку Самсонаву ў 1/8 фіналу турніру ў Ухані
3- 9.10.2025, 11:03
- 1,454
Гэтая перамога стала для беларускі 19-й на кортах гэтага турніру.
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка упэўнена выйшла ў 1/4 фіналу ў Ухані. У двух сетах першая ракетка свету перамагла Людмілу Самсонаву (20) з Расіі — 6:3, 6:2.
Гэтая перамога стала 19-й на кортах у Ухані для Сабаленкі. Далей беларуска згуляе з пераможцай пары Носкава (17) — Рыбакіна (9).
Турнір WTA-1000 у кітайскім Ухані праходзіць з 6 па 12 кастрычніка, у ім бяруць удзел 56 тэнісістак.
Прызавы фонд заключнага ў сезоне турніру-тысячніка складае 3 654 963 долары ЗША, чэмпіёнка турніру атрымае чэк на суму $ 596 000.