Толькі 1% людзей разгадвае гэтую загадку: які кубак напоўніцца першым?
13- 8.10.2025, 15:26
- 9,904
Праверце сваю ўвагу.
Шэраг галаваломак, якія сталі папулярнымі ў сеціве, застаюцца няпростымі для вырашэння большасці людзей. Адна з такіх — класічная і вядомая загадка пра кран і кубкі, якая будзе па сілах толькі нямногім.
Выданне The Mirror прапануе гэтую ўжо класічную загадку, у якой кожны ахвотны зможа праверыць сваю вострасць зроку і ўважлівасць.
Перад Вамі — сем кубкаў, якія размешчаны ў пэўным парадку. Над кожным з іх знаходзіцца трубка, праз якую цячэ вада, а ўсе яны злучаныя ў адну заблытаную сістэму.
У Вас будзе 30 секунд, каб знайсці рашэнне гэтай загадкі — адшукаць толькі адзін кубак, які напоўніцца вадой хутчэй за іншыя. Калі гатовыя, можаце пачынаць ужо цяпер.

Гэтакая галаваломка дазваляе праверыць Вашую здольнасць заўважаць дробныя дэталі, праверыць абстрактнае мысленне і вырашаць няпростыя задачы. Таксама загадкі з няпростымі ідэямі дапамагаюць змагацца са стрэсам, стамленасцю і падзеннем канцэнтрацыі ўвагі.
Дык што, Вам удалося адшукаць патрэбны кубак? Напішыце Ваш адказ у каментарыях або перашліце гэтую загадку Вашым знаёмым і сябрам.
Калі ў Вас не атрымалася, не адчайвайцеся — гэта загадка сапраўды няпростая. Таму паспрабуйце яшчэ раз, але ўлічыце адну падказку — паглядзіце ўважлівей на сістэму падачы вады да кубкаў.
Цяпер паспрабуйце яшчэ раз знайсці той самы кубак, ведаючы, у чым загвоздка. Калі гатовыя, прыступайце зноў да выканання задання.
Калі знайшлі, віншуем з выкананнем задання — яно сапраўды было вельмі няпростым. Калі Вам не ўдалося знайсці адказ, то прыглядзімся да ўсёй сістэмы падачы вады.

Калі прыгледзецеся, то трубкі, што ідуць ад кубкаў 2 і 3 уніз да кубкаў 5 і 7, маюць дэфекты — нейкія трубкі перакрытыя, а апошні кубак наогул мае трэшчыну на дне. Таму паводле гэтай лягікі, кубкі 4, 5 і 6 не напоўняцца вадой з-за перакрытай сістэмы падачы.
У той жа час кубак №7 мае дэфект на дне, таму вада не напоўніць яго першым. З двух кубкаў — 2 і 3 — менавіта апошні мае трубку ад кубка №1, які знаходзіцца значна ніжэй па вышыні, а значыць, вада адтуль будзе хутчэй трапляць у яго.
Таму адказ на гэтую загадку такі: менавіта кубак №3 будзе адзіным, які хутчэй за іншыя напоўніцца вадой.