5 снежня 2025, Пятніца, 12:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Робат Tesla «пазмагаўся» з Джарэдам Лета на прэм'еры фільма «Трон: Арэс»

9
Робат Tesla «пазмагаўся» з Джарэдам Лета на прэм'еры фільма «Трон: Арэс»

Відэа імгненна набрала мільёны праглядаў.

На чырвонай дарожцы сусветнай прэм'еры фільма «Трон: Арэс» у Лос-Анджэлесе з'явіўся чалавекападобны робат Optimus ад кампаніі Tesla. Машына прадэманстравала баявыя прыёмы кунг-фу, «уступіўшы» ў жартоўны паядынак з акцёрам Джарэдам Лета, піша Interesting Engineering (пераклад — сайт Charter97.org).

Відэа, апублікаванае ў сацыяльнай сетцы X (былы Twitter), імгненна стала вірусным, сабраўшы мільёны праглядаў. «Паспрабаваў пачаць бойку на прэм'еры “Трон: Арэс”», — пажартаваў афіцыйны акаўнт Tesla Optimus. Паведамленне таксама перапублікаваў мільярдэр Ілан Маск, дадаўшы подпіс: «Optimus на прэм'еры „Трона“!».

Шоў на чырвонай дарожцы стала часткай сумеснага праекта Tesla, Disney і xAI Маска, накіраванага на інтэграцыю генератыўных тэхналогій у інтэрактыўныя фан-мерапрыемствы. Для Tesla гэта было першае з'яўленне робата Optimus на буйным галівудскім мерапрыемстве.

Фільм «Трон: Арэс», трэцяя частка культавай фантастычнай франшызы, выходзіць 10 кастрычніка. У цэнтры сюжэту — першая сустрэча чалавецтва з разумным штучным інтэлектам.

Аднак за вясёлым піарам паследаваў скандал. Усяго за некалькі гадзін да прэм'еры былы механік Tesla Пітэр Хінтэрдоблер падаў у суд на кампанію, заяўляючы, што робат Optimus раней напаў на яго падчас начной змены. Паводле слоў работніка, прылада раптам актывавалася і прыціснула яго да падлогі, што прычыніла сур'ёзныя траўмы.

Хінтэрдоблер патрабуе $51 млн кампенсацыі за шкоду здароўю і маральныя пакуты, абвінавачваючы Tesla ў нядбайнасці і парушэнні нормаў бяспекі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках