На аўкцыён выставілі рэдкі суперкар Ferrari легенды «Формулы-1»
2- 7.10.2025, 11:33
- 1,514
Вырабілі ўсяго 524 такія аўтамабілі.
У Германіі выставілі на аўкцыён купэ Ferrari 365 GT4 1973 года. Суперкар належаў трохразоваму чэмпіёну «Формулы-1» Нікі Лаўда.
За аўто Нікі Лаўды плануюць атрымаць ад 180 000 да 220 000 еўра. Пра Ferrari распавялі на сайце аўкцыённага дома RM Sotheby's.

Нікі Лаўда атрымаў ключы ад Ferrari 365 GT4 2+2 на пачатку 1973 года. Аўтамабіль стаў падарункам гоншчыку за пераход у каманду Ferrari у «Формуле-1».
Нікі Лаўда валодаў Ferrari 365 GT4 да 1975 года, а пасля гэтага аўто змяніла некалькіх уладальнікаў, аднак увесь час заставалася на радзіме пілота — ў Аўстрыі. У 1980-х яго перафарбавалі з срэбранага ў чырвоны колер, аднак рэстаўрацыю суперкар не праходзіў.

Ferrari 365 GT4 2+2 — даволі рэдкая мадэль, бо з 1972 па 1976 год вырабілі ўсяго 524 такія аўтамабілі. У лінейцы маркі гэтае спартыўна-турысцкае купэ было даволі нетыповым — больш камфортным і больш раскошным, чым іншыя Ferrari.

Купэ Ferrari 365 GT4 2+2 абсталявана 4,4-літровым V12 магутнасцю 340 к. с. і 5-ступенчатай механічнай каробкай перадач. Яно здольнае разагнацца да 100 км/г за 6,6 с і развіваць 245 км/г.