У Польшчы пройдуць канцэрты беларускага гурта Dzieciuki
- 6.10.2025, 17:51
- 1,262
Фестывальныя выступы запланаваныя ў Варшаве і Катовіцах.
Беларускі панк-гурт Dzieciuki выступіць у Польшчы ў межах фестывалю OktoBeer Punk 2025, паведамілі сайту Charter97.org арганізатары канцэрта.
Канцэрты адбудуцца:
10 кастрычніка, Варшава — клуб GARAŻ artystyczny (ul. Wałbrzyska 11 (Metro Służew)), пачатак а 20:00;
11 кастрычніка, Катовіце — клуб Faust (ul. Złota 1), пачатак а 20:00.
У абедзвюх праграмах разам з Dzieciuki выступіць чэшскі панк-гурт The Neunikneš з Астравы.
У Варшаве таксама возьме ўдзел калектыў Wandrounik з Падляшша, а ў Катовіце — мясцовы гурт Populares. Пасля канцэртаў адбудуцца афтэрпаты з удзелам DJ Abibok.
Квіткі можна набыць як на ўваходзе, так і ў папярэднім продажы анлайн.
