5 снежня 2025, Пятніца, 12:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадстаўлены найменшы пікап Toyota

3
Прадстаўлены найменшы пікап Toyota

Toyota Hilux Champ Super SWB дасягае ўсяго 4,5 метра ў даўжыню.

Новы Toyota Hilux Champ Super SWB прэзентавалі ў Тайландзе, і там пікап ужо паступае ў продаж па цане ад 615 000 бат ($19 000), то-бок ён даступнейшы за Duster. Падрабязнасці навінкі раскрылі на афіцыйным сайце японскага аўтавытворцы.

Абрэвіятура SWB расшыфроўваецца як Short Wheelbase («кароткая колавая база»). Менавіта колавую базу Toyota Hilux Champ скарацілі адразу на 450 мм — да 2580 мм. Даўжыня зменшылася да 4520 мм.

Рублены дызайн Toyota Hilux Champ амаль не зведаў змен, толькі на дзвярах з'явіліся чорныя ахоўныя накладкі. Пікап мае грузавую платформу даўжынёй 1867 мм.

Салон Toyota Hilux Champ атрымаў чорна-аранжавае аздабленне. Камплектацыя бюджэтнай мадэлі ўключае кандыцыянер, электрапрывады люстэрак і шклапад'ёмнікаў.

Танны пікап Toyota Hilux Champ Super SWB абсталяваны эканамічным 2,4-літровым турбадызелем магутнасцю 150 к.с. і 6-ступеньчатай аўтаматычнай каробкай перадач і даступны толькі з заднім прывадам. Кампактныя памеры зрабілі аўтамабіль больш манеўраным — паменшылі яго дыяметр развароту да 9,4 м.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках