7 снежня 2025, Нядзеля, 20:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-афіцэр польскай контрвыведкі: КДБ завербаваў Мельнікаву яшчэ ў Беларусі

45
Экс-афіцэр польскай контрвыведкі: КДБ завербаваў Мельнікаву яшчэ ў Беларусі
Анжэліка Мельнікава

Перад ёй ставілі канкрэтныя заданні.

Спікерка так званага «Каардынацыйнага савета» Беларусі, якая знікла 25 сакавіка 2025 года, Анжэліка Мельнікава, магла быць завербавана лукашэнкаўскімі спецслужбамі яшчэ ў Беларусі. Такое меркаванне ў эфіры TVP выказала маёр контрвыведкі Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы ў адстаўцы, супрацоўніца факультэта міжнародных адносін Беластоцкага ўніверсітэта Ганна Грабоўска-Сівец.

Экс-афіцэр звярнула ўвагу на мужа Мельнікавай, які свабодна перамяшчаўся паміж Польшчай і Беларуссю:

— Беларускія спецслужбы вербуюць пад ціскам, застаецца пытанне, якую ролю ён адыгрываў. Думаю, яе муж знаходзіўся ў полі зроку спецслужбаў.

Лічу, што Мельнікава была завербавана ў Беларусі, падрыхтаваная, ёй паставілі вельмі канкрэтныя задачы. І гэтыя задачы яна выконвала на тэрыторыі Польшчы. Адносіны з мужам былі формай сувязі са спецслужбамі, легендай, бо ў іх былі адносіны. Гэта ідэальна ўпісваецца ў modus operandi, гэта значыць спосаб функцыянавання разведкі, і выдатна легендуе гэты кантакт.

Перадача грошай, заданняў, дадатковай інфармацыі — усё гэта мог перадаваць яе муж. Думаю, гэты праект быў задуманы да яе выезду з Беларусі.

Гісторыя пра пагаршэнне здароўя і выгаранне, як лічыць экс-афіцэр контрвыведкі Польшчы, магла быць прыдуманая для прыкрыцця:

— Тое, што свайго агента абвінавачваем у злачынстве і правакуем сітуацыю, у якой ён уцякае, знікае дзесьці бясследна з гэтымі грашыма, — гэта ідэальная легенда, вельмі папулярная ў спецслужбаў. Дык што, на маю думку, тут усё выдатна сходзіцца.

Сапраўды, Мельнікава магла камусьці распавесці пра сваё заданне, або магла не вытрымаць псіхічна і фізічна. Пытанне, ці была яна сапраўды ў крызісе, ці ёй сказалі яго разыграць. Аднак гэта не так важна, бо яна пачала паводзіць сябе дзіўна. Звярнім увагу, што дзіўна сябе паводзіць яна пачала толькі перад выездам з Польшчы, раней ніхто на гэта не звяртаў увагі. Яе толькі хвалілі.

Таксама Ганна Грабоўска-Сівец пракаментавала сустрэчы Мельнікавай з супрацоўнікам беларускіх спецслужбаў Аляксеем Лобеевым на Кубе:

— Ездзіла яна туды для сустрэч або для атрымання і перадачы інфармацыі. Гэта класіка спецслужбаў. Сваіх агентаў вучым і сустракаемся з імі на тэрыторыі трэціх краін.

Нагадаем, спікерка Анжэліка Мельнікава знікла разам з выдзеленымі на працу «Каардынацыйнага савета» 150 тысячамі еўра 25 сакавіка. Пасля журналісты-расследавальнікі паведамілі пра яе кантакты з агентамі беларускай выведкі і паездкі на Кубу, Шры-Ланку і ў ААЭ.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках