Лукашэнка: Пратасевіч — супрацоўнік беларускай разведкі
29- 31.10.2025, 16:11
- 48,886
(абноўлена) Пасадка самалёта Ryanair — аперацыя прыкрыцця.
Лукашэнка заявіў, што былы ўдзельнік праекта NEXTA Раман Пратасевіч працаваў на беларускую разведку.
«Доўга распавядаць не буду. Пратасевіч — супрацоўнік нашай разведкі. Нам трэба было яго затрымліваць? А вось пытанне, чаму яны (рэйс Ryanair. — прым.) у Вільнюс ляцелі, там не селі, а разгарнуліся і ў Мінск прыляцелі, селі пасля званка, што ў іх на борце там нейкая выбухоўка… Ну садзіцеся, вы ў Вільнюс ляцелі, над Вільнюсам былі — садзіцеся. Разгарнуліся, прыляцелі ў Мінск. Селі ў Мінску. Я кажу: «Ну што, праводзьце аперацыю, ён жа пад прыкрыццём працаваў сярод гэтых беглых. Праводзьце аперацыю як след», — заявіў дыктатар.
«Нам не трэба было яго затрымліваць. Ён прыехаў у Грэцыю, яго туды выклікалі, ён далажыў разведчыкам усё, што нас цікавіла, атрымаў заданне і ляцеў назад. Туды, дзе працаваў, праз Вільнюс. Нас абвінавацілі ў тым, што мы затрымалі апазіцыянера. А ён не наш апазіцыянер. Мы не затрымлівалі апазіцыянера. Вось увялі санкцыі», — сказаў Лукашэнка.
Блогер Раман Пратасевіч — былы галоўны рэдактар тэлеграм-каналаў NEXTA і «Беларусь галаўнога мозгу». Пазней ён працаваў у офісе Святланы Ціханоўскай.
23 мая 2021 года авіялайнер Boeing 737-8AS ірландскай авіякампаніі Ryanair, на якім знаходзіўся Пратасевіч, быў пасаджаны ў Беларусі.
Блогер актыўна ілжэсведчыў супраць беларускіх палітвязняў. Пазней Лукашэнка заявіў, што «гэты хлопец зрабіў усё, што абяцаў».
Звярнём увагу, сайт Charter97.org пісаў, што Раман Пратасевіч мог быць агентам або нават афіцэрам беларускіх спецслужбаў.