Надзвычайнае здарэнне на «Беларуськаліі»: разарвалася ёмістасць з-пад салянай кіслаты
2- 31.10.2025, 15:44
- 6,216
Чацвёра чалавек у бальніцы.
На вытворчай пляцоўцы 4-га рудоупраўлення «Беларуськалія» адбыўся разрыў пустой ёмістасці з-пад салянай кіслаты на адкрытай пляцоўцы цэха мембраннага электролізу. Пацярпелі чацвёра чалавек.
Адбылося пашкоджанне суседняй ёмістасці з салянай кіслатой. На месцы здарэння працуюць 8 адзінак тэхнікі МНС.
Міністэрства аховы здароўя дадало, што ўсе чацвёра рабочых з хімічнымі апёкамі, камбінаванымі траўмамі знаходзяцца ў Салігорскай ЦРБ.