Аэрапорт Вільнюса зноў прыпыніў працу
1- 30.10.2025, 23:19
- 4,090
З-за паветранага шара.
Увечары ў чацвер у Вільнюскім аэрапорце часова прыпынены рух паветраных суднаў, паведамляе аэрапорт.
«Сёння вечарам у 20:10 у Вільнюскім аэрапорце часова прыпынены рух паветраных суднаў. Паводле папярэдніх звестак, рашэнне аб увядзенні абмежаванняў у паветранай прасторы было прынята з-за паветранага шара (ці шароў), якія ляцяць у кірунку Вільнюскага аэрапорта. Абмежаванні паветранай прасторы ўведзены да 23:10», — гаворыцца ў паведамленні Вільнюскага аэрапорта.
Мінулым тыднем з-за пагрозы, звязанай з кантрабанднымі аэрастатамі, праца Вільнюскага аэрапорта спынялася чатыры разы, Каўнаскага — адзін раз.
Кіраўнікі Літвы называюць такія пралёты шароў у паветраную прастору краіны гібрыднай атакай Мінска.
У сувязі з гэтым Вільнюс на месяц закрыў мяжу з Беларуссю. Выключэнні дзейнічаюць толькі для дыпламатаў, расіян, якія едуць транзітам у Калінінград, і грамадзян ЕС, што вяртаюцца ў Літву з суседняй краіны.