У Беларусі выпускаюць новыя міжнародныя маркі
- 3.10.2025, 11:45
- 2,474
Яны будзяць настальгію па рублях-«зайчыках».
Чатыры новыя паштовыя маркі выпусціць Міністэрства сувязі і інфарматызацыі 9 кастрычніка 2025 года, (паведамілі https://www.belpost.by/philately/infolists/3946) у прэс-службе РУП «Белпошта».
Візуал нікога не пакіне абыякавым.
Новая серыя марак называецца «Сляды звяроў». Яе стварылі мастак Аляксандр Міцянін і дызайнер Марына Крэзо.
Памер марак — 52×29,6 мм. Яны выйдуць у лістах па 6 (3×2) штук (памер лістоў — 176×82 мм) і па 8 (4+4) марак (ліст — 124×141 мм). Тыраж у першым выпадку складзе 30 тыс. экзэмпляраў, у другім — усяго 7 тыс.
Уся серыя аддрукавана ў РУП «Бабруйская ўкрупненая тыпаграфія імя А.Т.Няпагодзіна».
«Намінал маркі «Р» адпавядае тарыфу на перасылку міжнароднай простай пісьмовай карэспандэнцыі (лістоў, бандэроляў) прыярытэтнай, масай да 20 г уключна», — растлумачылі ў «Белпошце».