Ілля Шкурын забіў пераможны гол у паядынку Кубка Польшчы
- 29.10.2025, 13:56
- 1,580
«Катавіце» прабілася ў 1/8 фіналу турніру.
У матчы 1/16 фіналу Кубка Польшчы «Катавіце», колеры якога абараняе беларускі нападнік Ілля Шкурын, у гасцях перамагло «Лодзь» з другога дывізіёна — 2:1. Такім чынам, каманда нашага суайчынніка прабілася ў 1/8 фіналу, паведамляе smartpress.by.
Адзначым, што менавіта Шкурын забіў пераможны гол на 61-й хвіліне. Для Іллі, які ў верасні перайшоў у «Катавіце» з варшаўскай «Легіі», гэта ўжо чацвёрты гол у складзе новай каманды.