5 снежня 2025, Пятніца, 10:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуску вызвалілі з няволі ў М’янме

7
Беларуску вызвалілі з няволі ў М’янме

Яе прымушалі працаваць у махлярскім цэнтры.

Беларуска (яе асоба не раскрываецца), якая трапіла ў няволю ў махлярскі цэнтр у М’янме, распавяла дзяржаўнаму тэлебачанню, чаму адтуль цяжка збегчы.

Дзяўчына не раз ездзіла на працу ў Азію. І апошнім разам у Тайланд яе запрасіў нібыта правераны агент. Дзяўчыне прапанавалі працаваць тварам — усміхацца інвестарам на сустрэчах, каб тыя пагаджаліся ўкладаць грошы ў праекты. Але насамрэч вывезлі ў М’янму.

Яна распавядае, што на тэрыторыі скам-цэнтра (камплексы, дзе людзей утрымліваюць сілай і прымушаюць займацца анлайн-махлярствам) паўсюль пасты аховы і ўзброеныя мужчыны. Людзей, якіх там трымаюць, могуць забіць або прадаць на органы.

«Хлопцаў вешалі: вось так рукі зверху — яны виселі там суткі. Іх там маглі перыядычна збіваць. Мачыцца, усё астатняе — ну, як хочаш», — распавядае дзяўчына.

Яна дадае, што нават калі ўдасца збегчы, то невядома, да каго звяртацца па дапамогу, каму тэлефанаваць, бо ўсё карумпавана, і мясцовыя жыхары могуць цябе здаць.

Дзяўчыну змаглі вызваліць са скам-цэнтра з дапамогай беларускіх дыпламатаў. Верагодна, менавіта яе ў сакавіку 2024 года вярнулі дадому.

Што з зніклай у М’янме Верай Краўцовай — афіцыйна дагэтуль невядома. Крыніца расійскага тэлеканала «Рэн ТВ» паведамляла, што дзяўчыну знайшлі мёртвай.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках