У Мінскім раёне ўсталявалі знак, якога няма ў ПДР
6- 25.10.2025, 17:03
- 14,434
Знак размясцілі на аўтадарозе Р-65 «Заслаўе — Дзяржынск — Возера».
ДАІ Мінскага раёна паведаміла, што на ўчастку дарогі Р-65 «Заслаўе — Дзяржынск — Возера» ўсталявалі новы дарожны знак з надпісам: «ВIДЭА-КАНТРОЛЬ БПЛА», піша Telegraf.news.
Знак размясцілі на ўчастку з 1-га па 2-і кіламетр аўтадарогі Р-65 «Заслаўе — Дзяржынск — Возера». У ДАІ ўпэўнены, што ён павысіць дысцыпліну вадзіцеляў і знізіць аварыйнасць.
