Пасля абурэння Лукашэнкі кавапіццём на запраўках з’явіўся новы «сюрпрыз»
31- 24.10.2025, 9:24
- 31,738
Што заўважылі вадзіцелі на калонках АЗС?
На электронных экранах бензакалонак з’явіліся нагадванні вадзіцелям пра тое, што перад тым, як рабіць пакупкі ў краме на АЗС, варта заправіць аўтамабіль палівам і вызваліць калонку. Такое папярэджанне на адной з заправак краіны заўважыла выданне Blizko.

Пра правільную чарговасць пакупак на запраўцы вадзіцелям нагадалі пасля таго, як Аляксандр Лукашэнка абурыўся паводзінамі беларусаў, якія п’юць каву на запраўках, не прыбраўшы аўтамабілі ад калонак, з-за чаго «ніхто праехаць не можа».
Ён даручыў МУС «навесці парадак». На станцыях адразу пачалі праходзіць рэйды.