Латвія заявіла, што не прапусціць самалёт Пуціна праз сваю паветраную прастору
7- 23.10.2025, 2:33
- 4,322
Рыга лічыць, што Масква не гатовая да мірнага працэсу.
Латвія не бачыць магчымасці выдаць дазвол на палёт самалёта Пуціна праз сваю паветраную прастору ў Будапешт на магчымую сустрэчу з амерыканскім лідарам Дональдам Трампам. Пра гэта МЗС Латвіі паведаміла латвійскаму агенцтву LETA.
У МЗС адзначылі, што Латвія падтрымлівае намаганні Трампа па спыненні канфлікту паміж Расіяй і Украінай, але на дадзены момант, на думку дыпламатычнага ведамства, няма прыкмет гатоўнасці Масквы да канструктыўнага мірнага працэсу.
Раней міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі не выключыў, што калі крэмлёўскі кіраўнік Уладзімір Пуцін па дарозе ў Будапешт скарыстаецца польскай паветранай прасторай, самалёт з ім могуць прымусова пасадзіць.