Украінскія беспілотнікі атакавалі завод у прыгарадзе Чалябінска
10- 22.10.2025, 22:45
- 15,522
У горадзе чуваць выбухі.
Расійскі Чалябінск, размешчаны на Ўрале, быў атакаваны беспілотнікамі, паведамляе ASTRA.
Паводле дадзеных відавочцаў, адзін з выбухаў адбыўся ў прыгарадзе Чалябінска, у раёне завода «Пластмасс» у Капейску. Гэта прадпрыемства спецыялізуецца на вытворчасці зброі і боепрыпасаў.
У Чалябінску пасля выбуху на прадпрыемстве абвясцілі пагрозу БПЛА.
Нагадаем, у аўторак, 21 кастрычніка, Сілы абароны Украіны паразілі ракетамі Бранскі хімічны завод.