Італьянцы забракавалі беларускае Perfecco
7- 22.10.2025, 22:25
- 13,898
Мінскі завод аспрэчваў гэтае рашэнне.
Расійская калегія Палаты па патэнтных спрэчках адмовіла Мінскаму заводу ігрыстых вінаў у рэгістрацыі таварнага знака Perfecco для ігрыстага віна. Ведамства палічыла яго імітацыяй назвы Prosecco, што пазначана ў апублікаваным дадатку да рашэння.
Рашэнне прымалася з улікам звароту італьянскага кансорцыума вінаробаў Consorzio di Tutela della Denominazione di Origine Controllata Prosecco (Prosecco DOC), які выказаў занепакоенасць наконт заяўкі Мінскага завода.
Заяўка на рэгістрацыю Perfecco была пададзена ў лістападзе 2023 года. Першапачаткова Распатэнт адмовіў вытворцу ў прававой ахове, і Мінскі завод аспрэчваў гэтае рашэнне — у працэсе да справы далучыліся прадстаўнікі кансорцыума Prosecco DOC.
У рашэнні калегіі адзначаецца, што таварны знак Prosecco кансорцыума ўжо зарэгістраваны ў Расіі для маркіроўкі вінаў. Пры гэтым Perfecco, на думку ведамства, імітуе абазначэнне Prosecco, якое з'яўляецца найменнем месца паходжання тавару (НМПТ), зарэгістраваным у Расіі з прыярытэтам ад 2013 года.