У Стаўрапалі каля расійскай ваеннай часці адбыўся выбух
- 22.10.2025, 22:23
- 3,172
Нібыта выбухоўку заклалі ў дзіцячую каляску.
У горадзе Стаўрапалі на поўдні Расіі каля ваеннай часці прагрымеў выбух. Там маглі падарваць выбухоўку.
Пра гэта паведамляе Astra.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, выбух прагрымеў на аўтобусным прыпынку, які знаходзіцца побач з месцам дыслакацыі 247-га гвардзейскага дэсантна-штурмавога палка.
Нібыта выбухоўку заклалі ў дзіцячую каляску. У выніку інцыдэнту жанчына атрымала аскепкавыя раненні, ёй аказвалі медыцынскую дапамогу.
Пры гэтым месца здарэння ачапілі расійскія праваахоўнікі.