Украіна атрымае да 150 найноўшых шведскіх знішчальнікаў Gripen E
15- 22.10.2025, 22:45
- 15,140
Раскрытыя падрабязнасці здзелкі.
Швецыя прадасць Украіне 120-150 сучасных знішчальнікаў Saab JAS 39 Gripen E. Іх ужо пачынаюць вырабляць, а ў цэлым здзелка расцягнецца на 10-15 гадоў.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на словы шведскага прэм’ера Ульфа Крыстэрсана, якога цытуе TV4 Nyheterna.
Ён адзначыў, што дзве краіны падпісалі мемарандум аб намерах — гэтая колькасць самалётаў удвая перавысіць найбольшы на сёння аб’ём продажаў Швецыі.
— Гэта пачатак доўгага шляху, але ён набліжае нас да вялікай экспартнай здзелкі для Saab і для Швецыі з Украінай, — падкрэсліў Крыстэрсан.
Цяпер Швецыя можа прадаць крыху больш за дзесяць знішчальнікаў Gripen C/D.
— Гэта адкрывае вялікія магчымасці для будучых Паветраных сіл Украіны, а таксама для Швецыі і шведскай абароннай прамысловасці, — сказаў міністр краіны.
Што вядома пра самалёт Gripen
Gripen E (Saab JAS 39E) — сучасны шматмэтавы знішчальнік, прызначаны для выканання задач у паветры, на сушы і на моры. Ён здольны як перахопліваць мэты, так і наносіць высокадакладныя ўдары.
Знішчальнік распрацаваны з улікам працы ў умовах абмежаванай інфраструктуры — ён можа ўзлятаць з кароткіх палос, у тым ліку з часовых пляцовак або аўтадарог.
Сістэмы радыёэлектроннай барацьбы і сучасны радар AESA Raven ES-05 дазваляюць Gripen E эфектыўна супрацьдзейнічаць варожым знішчальнікам і сродкам СПА.
Шведскі самалёт таксама здольны наносіць удары заходнімі ракетамі класа «паветра-паветра» Meteor з далёкасцю больш за 100 км. Гэта дае яму перавагу над большасцю расійскіх самалётаў.