5 снежня 2025, Пятніца, 11:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Два асісты Аляксея Пратаса дапамаглі «Вашынгтону» перамагчы «Сіэтл»

Два асісты Аляксея Пратаса дапамаглі «Вашынгтону» перамагчы «Сіэтл»
Аляксей Пратас
Фота: Getty Images

Беларускі форвард па-ранейшаму ў ударе.

У матчы рэгулярнага сезона Нацыянальнай хакейнай лігі «Вашынгтон» прымаў «Сіэтл», паведамляе betnews.by.

Вашынгтон — Сіэтл — 4:1 (Дауд, 8:30, Леанард, 20:25, Чычран, 21:33-бол., Уілсан, 59:10-п.в.; Шварц, 43:50).

У гаспадароў беларускі форвард Аляксей Пратас прыняў непасрэдны ўдзел у двух галях. Спачатку ён аддаў асіст пры другім узяцці варот гасцей Раянам Леанардам, а ў канцоўцы адзначыўся яшчэ адной галявой перадачай, калі ў пустыя вароты закінуў Том Уілсан.

Пратас-старэйшы правёў 16 хвілін 28 секунд, набраў 2 (0+2) ачкі, выканаў 2 кідкі, зрабіў 1 сілавы прыём і 1 блок — і завяршыў матч з каэфіцыентам карыснасці +2.

У сезоне ў Big Pro ужо 8 (4+4) ачкоў у 7 матчах пры каэфіцыенце карыснасці +5.

Набраўшы 10 ачкоў у 7 матчах, «Вашынгтон» знаходзіцца ў групе лідараў Усходняй канферэнцыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках