У Лізе чэмпіёнаў адбылося самае хуткае выдаленне ў гісторыі турніру
2- 21.10.2025, 23:15
- 11,054
Ужо на трэцяй секундзе.
Партугальскі абаронца кіпрскага «Пафаса» Жуан Карэйя атрымаў самае хуткае выдаленне ў гісторыі Лігі чэмпіёнаў.
29-гадовы футбаліст выйшаў на поле ў стартавым складзе на выязны матч супраць казахстанскага «Кайрата».
Ужо на трэцяй секундзе чацвёртай хвіліны Карэйя трапіў нагой у твар свайму суайчынніку з «Кайрата» Луісу Мату, за што атрымаў ад арбітра прамую чырвоную картку.
Гэта самае хуткае выдаленне ў гісторыі Лігі чэмпіёнаў.
Матч скончыўся з лікам 0:0. Адзначым, што за «Кайрат» гуляюць два беларусы — Аляксандр Марцыновіч і Валерый Грамыка.